На «Гадзіну Зямлі» ў Мінску адключаць падсвятленне

Сусветная экалагічная акцыя стартуе 25 сакавіка ў 20:30, і далучыцца да яе можа кожны — дастаткова правесці адну гадзіну, не карыстаючыся электрычнасцю. Але тое-сёе ў Мінску правядуць не толькі на індывідуальным узроўні.

25.03.2023 / 18:01

Фота з «Дня Зямлі» 2012 года

Як паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТБ, увечары ў суботу ў сталіцы на гадзіну патухне падсвятленне Нацыянальнай бібліятэкі, Белдзяржцырка, Вялікага тэатра, стадыёна «Дынама», «Мінск-Арэны» і шэрагу буйных гандлёвых цэнтраў.

Асноўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу да наступстваў змены клімату.

Упершыню такую акцыю правялі ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. А ўжо праз год «Гадзіну Зямлі» абвясцілі ў 35 краінах і больш чым 400 гарадах.

Чытайце таксама:

Заўтра пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

У Мінску з'явіліся крутыя постары на тэму экалогіі

Самы экалагічны фермер Беларусі гаспадарыць пад Клічавам

Nashaniva.com