Доктарка расказала, ці сапраўды жавальная гумка абараняе ад карыесу

Многія ўпэўнены, што жавальная гумка абараняе зубы ад карыесу. Але ці так гэта? «Звязда» спыталася ў дзіцячага доктара-стаматолага 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Алы Грабнёвай.

25.03.2023 / 16:20

Спецыяліст адзначае, што развіццё карыесу зубоў з'яўляецца шматфактарным працэсам. Пачатковым звяном з'яўляецца ўтварэнне кіслаты ў зубным налёце. Уздзейнічаючы на зуб, кіслата можа раствараць кальцый і фасфат з эмалі зуба. Даследаванні паказалі, што пасля прыёму ежы патэнцыяльна карыесагенны ўзровень PH сліны можа захоўвацца да дзвюх і больш гадзін, асабліва ў міжзубных зонах.

Сярод усіх ахоўных фактараў, якія гэтаму супрацьдзейнічаюць, сліна адыгрывае самую вялікую ролю.

— Ужыванне жавальнай гумкі — надзвычай распаўсюджаная звычка ў свеце. Высокая цікавасць да яе ў стаматолагаў абумоўлена дзвюма станоўчымі ўласцівасцямі. Па-першае, жаванне гумкі павялічвае хуткасць слінавыдзялення ў 3—10 разоў. Акрамя таго, жаванне гумкі прымушае сліну паступаць у цяжкадаступныя міжзубныя ўчасткі. Сліна дзейнічае як натуральная ахоўная сістэма арганізма, нейтралізуючы кіслоты зубнога налёту і паляпшаючы выдаленне рэшткаў ежы з цяжкадаступных участкаў. Таму стымуляванне слінавыдзялення ўяўляе першарадную важнасць, — тлумачыць доктар.

Па-другое, станоўчая ўласцівасць жавальных гумак звязана з увядзеннем у іх склад цукразаменнікаў, такіх як ксілітол, сабітол, манітол, якія слаба ці наогул не расшчапляюцца бактэрыямі поласці рота з утварэннем арганічных кіслот. Даследаванні паказалі, што жаванне гумак, якія не змяшчаюць цукру, 10—15 хвілін пасля ежы аднаўляе значэнне PH зубнога налёту да бяспечных узроўняў. Тым часам адбываецца стымуляцыя слінавыдзялення і натуральнай ахоўнай сістэмы арганізма супраць паражэння зубоў карыесам.

Некаторыя вытворцы павялічваюць супрацькарыёзныя ўласцівасці жавальнай гумкі, уключыўшы ў яе склад мінеральныя дадаткі кальцыю, фасфатаў ці фтору для павышэння рэмінералізацыйных уласцівасцяў сліны. У цяперашні час маюцца пераканаўчыя даныя аб супрацькарыёзнай эфектыўнасці фторзмяшчальнай жавальнай гумкі. Аднак ужыванне дадзенага падыходу для прафілактыкі карыесу мае вельмі істотнае абмежаванне: жавальная гумка ў свядомасці насельніцтва ўспрымаецца хутчэй як кандытарскі выраб, а не лекавы сродак. Таму кантраляваць сутачную дозу ўжывання фторзмяшчальнай жавальнай гумкі і, такім чынам, паступленне фтору ў арганізм, практычна немагчыма. Такія жавальныя гумкі павінны ўжывацца толькі па рэкамендацыі ўрача і мець абмежаванні на распаўсюджванне праз шырокую гандлёвую сетку.

Жаванне гумкі, якая не ўтрымлівае цукру, можа быць рэкамендавана як вельмі карысны дадатак да асноўных сродкаў гігіены поласці рота:

Чытайце таксама:

Як харчавацца пры захворваннях шчытападобнай залозы

Са смакам і водарам. Як харчавацца пры язве страўніка

Змена звычак запавольвае старэнне

Nashaniva.com