Затрыманага галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў Жодзіна

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчую турму ў Жодзіне 24 сакавіка. Пра гэта паведаміла яго дачка.

25.03.2023 / 16:10

Супраць Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара пакуль невядома. 

Падтрымаць Аляксандра лістамі, адправіць пасылку ці зрабіць грашовы перавод можна цяпер па адрасе:

222163, Следчая турма №8, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Манцэвіч Аляксандр Барысавіч.

Nashaniva.com