Пуцін і Эрдаган абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

Ва ўпраўленні па сувязях Адміністрацыі прэзідэнта Турцыі паведамілі, што прэзідэнты Расіі і Турцыі пагаварылі па тэлефоне.

25.03.2023 / 15:13

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Падчас перамоваў яны абмеркавалі «крокі для далейшага развіцця турэцка-расійскіх сувязяў, а таксама апошняе развіццё падзей вакол расейска-ўкраінскай вайны«, піша «Анадалу».

Эрдаган падзякаваў Пуціну за «пазітыўную пазіцыю» прадаўжэнню тэрмінаў чарнаморскай збожжавай ініцыятывы. Турэцкі кіраўнік таксама адзначыў, што Анкара выступае за больш хуткае спыненне баявых дзеянняў ва Украіне і мірныя перамовы канфліктуючых бакоў.

У Крамлі пакуль толькі пацвердзілі, што размова паміж прэзідэнтамі РФ і Турцыі адбылася.

Nashaniva.com