«Ляжаў у ванне, слухаў музыку». У Мінску токам забіла 22-гадовага хлопца

Трагедыя здарылася вечарам 24 сакавіка на праспекце Пушкіна.

25.03.2023 / 11:32

У ванным пакоі знойдзена цела маладога чалавека без прыкмет жыцця, паведамляе СК.

Падчас агляду на целе загінулага выяўленыя цялесныя пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы. Таксама ў ваннай знойдзена падключаная да электрычнай разеткі зарадная прылада.

Па папярэдніх даных, малады чалавек, знаходзячыся ў напоўненай вадой ваннай, слухаў музыку. Калі на мабільным тэлефоне села батарэя, ён вырашыў падключыць яго да зараднай прылады.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза, вытворчасць якой даручана спецыялістам ГКСЭ.

Nashaniva.com