Аўтарка «крынжа» Еўфрасінні Полацкай стварыла мерч для гурта Naviband

Мастачка Алена, якая нядаўна прыдумала крынжавыя футболкі з Еўфрасінняй Полацкай, намалявала класны прынт для мерча групы Naviband. На футболках — кола агляду з парку Горкага як адзін з сімвалаў Мінска і радок з песні «Свяці», піша CityDog.io.

24.03.2023 / 22:10

Як расказала сама мастачка ў каментары CityDog.io, прапанова аб супрацоўніцтве паступіла ёй ад гурта менавіта пасля паста з футболкай пра «крыж-крынж».

«Яны мне адразу расказалі, што ў ілюстрацыі для футболак хацелі б абыграць кола агляду з парку Горкага, якое ёсць і ў кліпе на песню «Свяці». Я паглядзела кліп некалькі разоў, і мне вельмі запаў радок «Дзе мае сонца будзе свяціць?».

Мне гэтыя словы здаліся суперактуальнымі ў цяперашніх рэаліях. Падумалася, што кола само як сонца і той самы маяк, асабліва для беларусаў, для мінчукоў і тых, хто вымушана апынуўся ўдалечыні ад дома.

Наогул складана апісаць словамі тое, што маляваў з пэўнымі думкамі і пачуццямі. Мне здаецца, што гэтыя словы пра сонца і кола, якое для нас як сімвал Мінска і дома, з прамянямі як у сонца, — вельмі ўпісаліся агульную канцэпцыю мерча».

Чытайце таксама:

Куды пайсці ў выхадныя 24—26 сакавіка ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы

«Сюды ходзяць заможныя людзі, а вы ім замінаеце». Як цяпер жыве першы ГЦ «Карона» ў Беларусі

Nashaniva.com