У Гомелі затрымалі былога манаха Аляксандра Тарасенку

Учора ў Гомелі было брутальна затрымана некалькі чалавек. З імі было знята і паказана відэа, на адным з якіх сябры ініцыятывы «Хрысціянская візія» пазналі Аляксандра Тарасенку, былога іераманаха гомельскага Свята-Мікольскага манастыра.

24.03.2023 / 17:01

На відэа Тарасенка «прызнаецца», што нібыта размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку «абразлівы пост у адрас прэзідэнта». Цяпер Тарасенка працуе кіроўцам-дальнабойнікам.

Таксама ў Гомелі цяпер падвяргаецца крымінальнаму пераследу яшчэ адзін вядомы праваслаўны дзеяч Андрэй Пуканаў. Ён таксама абвінавачваецца ў размяшчэнні на фэйсбуку паста з «абразамі прэзідэнта».

Чытайце таксама:

Гомельская міліцыя адсправаздачылася аб новых палітычных затрыманнях

На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ

«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым

Nashaniva.com