У Казахстане сышлі з рэек чатыры вагоны грузавога цягніка з Беларусі

Ахвяраў і пацярпелых няма.

24.03.2023 / 12:08

Фота ілюстрацыйнае

У кампаніі «Казахстанскія чыгункі» паведамілі пра чатыры вагоны грузавога чыгуначнага саставу, які рухаўся з Беларусі, з кантэйнерамі сышлі з рэек у Алма-Ацінскай вобласці, піша ТАСС

Аварыя адбылася напярэдадні ў 12:20 (10:20 па мінскім часе) на станцыі Копа.

«Цягнік накіроўваўся з Беларусі на станцыю Алтынколь. Ахвяр і пацярпелых няма. Інцыдэнт не паўплываў на рух цягнікоў», — гаворыцца ў паведамленні.

Для расследавання прычын здарэння ў кампаніі створана камісія.

Nashaniva.com