У Слуцкім раёне праходзіць незвычайны конкурс — «Супердзядуля»

У мінулыя выхадныя ў СШ №13 г.Слуцка прайшоў першы этап шоу «Супердзядуля» — спартыўны конкурс «Дзядуля — спартсмен» пад дэвізам «Нам гады не бяда», паведамляе kurjer.info.

24.03.2023 / 10:35

У ім спаборнічалі шэсць удзельнікаў:

Сяргей Баранаў;
Антон Гуткоўскі;
Мікалай Яўсеенка;
Фёдар Корзун;
Міхаіл Несцярэнка
Аляксандр Рулькевіч.

У спартыўным спаборніцтве мужчынам трэба было прадэманстраваць сваю трапнасць у кіданні дроцікаў, у кіданні мяча ў баскетбольнае кальцо і праходжанні «змейкі» з мячом на хуткасць. Заключным відам спаборніцтваў была стральба з пнеўматычнай вінтоўкі па мішэні з адлегласці 10 метраў. Кіраваў стральбой настаўнік фізкультуры Сяргей Мірончык.

Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі. Пераможцу спартыўнага конкурсу «Супердзядуля» можна будзе даведацца 30 красавіка ў Вясейскім доме культуры, дзе будзе праходзіць асноўная частка шоу-праграмы.

Чытайце таксама:

Ролікі з конкурсу «Міс Крычаўцэментнашыфер» зайшлі ў тыктоку — больш за паўмільёна праглядаў

Nashaniva.com