Да ўгодкаў БНР у Беластоку выдалі кнігі Уладзіміра Арлова

«Вясну пачынаем дзвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай кнігі Арлова, якая выйшла ў Беларусі трыма выданнямі, мела велізарны поспех, а ў 2022 г. уладамі Беларусі прызнаная «экстрэмісцкай», — напісана на сайце kamunikat.org.

23.03.2023 / 23:16

«Імёны Свабоды» — у гэтай кнізе агульным аб’ёмам 900 старонак змешчаныя 410 аповедаў пра герояў змагання за свабоду.

Кнігі выдазеныя Фондам Kamunikat.org да 105-х угодкаў БНР.

Прэзентацыі новых кніг адбудуцца:

Беласток: 22 сакавіка, 19:00 на сустрэчы Гістарычнага клуба «Beer&History», паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok. 2

Гданьск: 25 сакавіка, 12:00-16:00 падчас Кірмаша беларускай літаратуры Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, зімовы сад

Варшава: 26 сакавіка, 16:00 на сустрэчы «Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!». Witryna Domu Wschodniego, Płac Konstytucji 6

Таксама кнігі можна замовіць праз e-mail shop@kamunikat.com і на сайце.

Nashaniva.com