На адным з участкаў Беларускай чыгункі спазняюцца цягнікі

Прэс-служба Беларускай чыгункі паведаміла, што на ўчастку Асіповічы — Мінск па тэхнічных прычынах цягнікі ідуць са спазненнем.

23.03.2023 / 23:10

Фота ілюстрацыйнае

«БЧ прымае ўсе неабходныя меры па дастаўцы пасажыраў да месца прызначэння. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры па тэлефоне 105», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася.

Nashaniva.com