Нецвярозы мінчук падпаліў чужы «Запарожац» і станцаваў каля яго

Паводле паведамлення ГУУС Мінгарвыканкама, у Мінску на вуліцы Ванеева чалавек у нецвярозым стане прыйшоў на абгароджаную аўтастаянку і там падпаліў адну з машын.

23.03.2023 / 17:16

Па нейкай прычыне сваю ўвагу мужчына звярнуў на машыну «Запарожац», якая не была зачыненая. Ён падпаліў яе з сярэдзіны, а пасля таго выканаў каля «Запарожца» танец.

МНС машыну патушыла, мужчыну затрымалі. Матывы свайго ўчынку ён патлумачыць не здолеў. Цяпер супраць яго завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам).

Nashaniva.com