У літоўскім Сейме прапанавалі выключыць беларусаў з законапраекта аб забароне выдачы грамадзянства

Дэпутаты літоўскага сейма выключылі беларусаў з законапраекта, які ўводзіць абмежаванні для беларускіх прэтэндэнтаў на літоўскае грамадзянства.

23.03.2023 / 16:39

Пра гэта ў інстаграме распавяла прадстаўніца офіса Ціханоўскай Святлана Рыхтэр.

Папраўкі былі прапанаваны членамі Партыі Свабоды.

Прапанаваны законапраект прадугледжваў часовае прыпыненне прыёму заяў аб атрыманні грамадзянства Літвы, афармлення электроннага рэзідэнцтва, візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі. 

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

У Літве хочуць прыпыніць прыём заяў на грамадзянства ад беларусаў і расіян

Nashaniva.com