Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка былога хакеіста беларускай зборнай

Надзея Мялешка каля трох гадоў змагалася з ракам грудзей. Яна пакінула на выпадак сваёй смерці кранальны пост.

23.03.2023 / 10:20

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Berlin-Minsk (@nadyameleshko)

«Мілыя, любімыя, родныя. Калі вы чытаеце гэты пост, значыць мяне ўжо няма тут, на гэтай зямлі. Мая душа дзесьці далёка, і мне больш не балюча. Я папрасіла каманду выкласці яго ў той дзень, калі пайду.

Ведаеце, я пражыла такое слаўнае жыццё, у ёй было столькі цуду, дзіўных людзей, у ёй была сапраўдная любоў, шчаслівае мацярынства, творчасць, шчырае сяброўства.

Сыходжу з велізарным сумам, бо гэтага жыцця, выдатных дзён, радасці нам заўсёды будзе мала, заўсёды… але больш за ўсё месца ў маім сэрцы займае ўдзячнасць! За ўсё, што было, за ўсё, што змагла пакінуць пасля сябе».

Надзея напісала, што ў сярэдзіне красавіка выйдзе яе кніга, яе гісторыя барацьбы і шчасця насуперак страшнаму дыягназу.

«Я змагалася столькі, колькі магла. Да апошняга свайго ўздыху, але… прыйшоў час развітвацца. Дзякуй, што былі са мной. Дзякуй за сотні тысяч добрых слоў, цёплых абдымкаў, веры ў мяне».

Надзея Мялешка — папулярная беларуская блогерка, а таксама жонка былога хакеіста беларускай зборнай Дзмітрыя Мялешкі. Яна запусціла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых.

Nashaniva.com