У акупаваным Мелітопалі прагрымеў выбух. Паранены паліцэйскі

У цэнтры Мелітопаля, на вуліцы Крупскай спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, заявілі акупацыйныя ўлады горада. Паводле іх, падчас выбуху пацярпеў паліцэйскі.

23.03.2023 / 09:45

Іншых «пацярпелых і разбурэнняў няма». На месцы здарэння працуюць сапёры, шукаючы іншыя выбухоўкі.

Два тыдні таму ў Мелітопалі быў узарваны ў сваім аўтамабілі мясцовы бізнесмен Іван Ткач. Ён арганізоўваў перавозку наймітаў «Вагнера» і УС РФ да лініі фронту ў Запарожскай вобласці.

Nashaniva.com