Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis аб зняцці санкцый

Гэта першы такі пазоў, пададзены ў адпаведнасці з Палажэннем аб судовым пераглядзе санкцыйных рашэнняў, піша Dev.by.

22.03.2023 / 13:17

Суддзя Высокага суда Лондана Роберт Джэй адхіліў пазоў кампаніі Synesis аб скасаванні пастановы брытанскага МЗС аб санкцыях.

Як адзначаецца ў судовым рашэнні, гэта першая справа ў адпаведнасці з Палажэннем аб судовым пераглядзе брытанскага Закона аб санкцыях і барацьбе з адмываннем грошай 2018 года.

Вялікабрытанія далучылася да трэцяга пакета санкцый ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў і кампаній 18 снежня 2020 года. У яго трапілі 29 чалавек і 7 юрыдычных асоб, у тым ліку ТАА «Сінезіс» як распрацоўшчык сістэмы распазнавання твараў Kipod.

Паводле версіі Рады ЕС, «Synesis» забяспечыла беларускія ўлады платформай назірання, якая здольная аналізаваць відэа з ужываннем тэхналогіі распазнання твараў. Гэта робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі беларускага дзяржаўнага апарату ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі».

Будучы нязгоднай з высновамі Рады ЕС, Synesis абскардзіла санкцыі ў судзе ЕЗ. Аднак рашэння па справе яшчэ няма.

24 лютага 2022 года Synesis трапіла пад санкцыі ЗША.

Nashaniva.com