У Мінску на вуду аферыстаў трапілася нават жонка работніка банка. А муж папярэджваў

У Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнулася жанчына, якая стала ахвярай кіберзлачынцаў.

22.03.2023 / 11:13

Жанчыне патэлефанавалі праз месенджар і паведамілі, што махляр спрабуе ўзяць крэдыт на яе імя.

Для таго, каб засцерагчы свае грошы, а таксама дапамагчы вылічыць аферыста, мінчанцы неабходна аформіць крэдыт на сваё імя, а пасля ўсталяваць на смартфон пэўны дадатак. Жанчына выканала ўсе ўказанні і страціла 7 тысяч рублёў.

Характэрна, што муж жанчыны працуе ў банку і неаднаразова ёй распавядаў пра такую схему махлярства, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Nashaniva.com