У Мазыры прайшлі вобшукі і затрыманні

«Гомельскай вясне» стала вядома пра «зачысткі» ў Мазыры, якія праводзілі ўчора сілавікі.

22.03.2023 / 10:27

У некаторых мясцовых, раней ужо рэпрэсаваных па адміністрацыйных артыкулах 19.11 КаАП Беларусі, прайшлі вобшукі.

Так з учарашняга дня перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі Фёдар Чаранкоў, муж палітычнай зняволенай Крысціны Чаранковай і сын грамадскага актывіста Юрыя Чаранкова.

«Фёдар у ІЧУ, адміністратыўка. Больш нічога не ведаю», — напісаў бацька.

Nashaniva.com