Шайгу спыталі, калі скончыцца вайна ва Украіне. Той развярнуўся і сышоў

Тэлеканал «Звязда», які належыць Мінабароны РФ, адцэнзураваў відэа, у якім кіраўнік ведамства Сяргей Шайгу не стаў адказваць на пытанне, калі чакаць міру ва Украіне.

22.03.2023 / 09:49

На відэа Шайгу адказвае на пытанні журналіста тэлеканала Мінабароны РФ «Звезда», у тым ліку пра тое, чым скончыцца вайна ва Украіне. «Любая вайна заканчваецца мірам», — кажа Шайгу.

Тады супрацоўнік «Звезды» ўдакладняе, як хутка можна разлічваць на мір. Шайгу моўчкі паварочвае ў бок і сыходзіць, пакінуўшы пытанне без адказу.

«Звезда» спачатку апублікавала поўны варыянт відэа, але пасля сыход ад адказу Шайгу выразала.

Nashaniva.com