Мінчук прыстрэльваў стрэльбу з балкона і параніў мінака

У сталічную міліцыю паступіла паведамленне ад брыгады хуткай медыцынскай дапамогі: у бальніцу даставілі мужчыну з агнястрэльным раненнем левай рукі.

22.03.2023 / 09:26

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сумесна з калегамі з ГУУС высветлілі абставіны здарэння і пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі 64-гадовага мінчука, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пенсіянер растлумачыў, што ў 2018 годзе набыў пнеўматычную стрэльбу.

А з балкона сваёй кватэры, размешчанай на трэцім паверсе, прыстрэльваў сваю стрэльбу і трапіў у руку мужчыну, які праходзіў міма.

Хуткую дапамогу пацярпеламу выклікалі работнікі суседняга шынамантажу.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каля замка ў Аўстрыі знайшлі шкілет беларуса

У Мінску дзве дзяўчынкі ўгрузлі па пояс у гразь

Nashaniva.com