У Мінску дзве дзяўчынкі ўгрузлі па пояс у гразь

Супрацоўнікі мінскай службы МНС мусілі выязджаць ратаваць дзвюх малых дзяўчынак, якія ўгразлі па пояс ў мяккім грунце і самі не маглі з яго вылезці. Падрабязнасці здарэння расказалі ў прэс-службе МНС.

21.03.2023 / 23:49

Фота: mchs.gov.by

У аўторак, 21 сакавіка, каля 15.04 відавочца патэлефанаваў на нумар 112. Ён сказаў, што дзеці загразлі па вуліцы Прушынскіх. На месца здарэння аператыўна прыехалі ратавальнікі.

Высветлілася, што дзве дзяўчынкі 2013 і 2014 года нараджэння гулялі і па неасцярожнасці ўгразлі ў мяккім грунце па пояс. Да моманту прыезду супрацоўнікаў МНС дзяўчынак утрымлівала сямейная пара, якая іх і выявіла.

Ратавальнікі і відавочцы з дапамогай выратавальнага абсталявання дасталі дзяцей з гразевай пасткі. Іх перадалі лекарам хуткай дапамогі, якая прыехала на месца. Пасля агляду медыкамі дзеці былі дастаўленыя ў бальніцу з гіпатэрміяй (пераахаладжэннем).

Nashaniva.com