Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў

Раніцай стала вядома пра затрыманні адвакатаў, якія прайшлі яшчэ ўчора.

21.03.2023 / 18:55

Адвакаты Інэса Аленская і Юрый Козікаў

Сярод тых, да каго прыйшлі сілавікі, у тым ліку абаронцы палітвязняў.

Так, адвакат Уладзімір Сташкевіч абараняў Мікалая Аўтуховіча і Марыю Калеснікаву, Іван Чыжыкаў — Віктара Бабарыку, Юрый Козікаў — Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча. 

Арцём Сям’янаў быў адвакатам у Ігара Лосіка, Паўла Белавуса, «вясноўца» Валянціна Стэфановіча. Інэса Аленская — адвакат Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіч, Насты Лойка, Рыгора Кастусёва.

Ва ўсіх іх прайшлі вобшукі. Прычыны затрыманняў не вядомыя. Вядома, што Чыжыкаў і Аленская выйшлі на волю, астатнім далі суткі.

Учора прайшла аблава на адвакатаў, вядома пра шэсць затрыманых

Nashaniva.com