На Дзень Волі ў Каўнасе адбудзецца адкрыццё помніка на магіле Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадскаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каунасе.

21.03.2023 / 18:06

Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Фота: Вікіпедыя

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка, прымеркаваная да святкавання 105-й гадавіны абвяшчэння БНР, адбудзецца а 15-й гадзіне 25 сакавіка 2023 года ў Каунасе.

Для удзелу ў мерапрыемстве плануецца дастаўка аўтобусам ад Лукішскай плошчы. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад 10 еўра. Ад’езд ад плошчы а 13-й гадзіне. Колькасць месцаў абмежаваная. Для запісу і ўдзелу ў мерапрыемстве пішыце ў тэлеграм-бот (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).

Чытайце таксама:

На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга пачалі ставіць новы помнік

Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Унук стваральніка бел-чырвона-белага сцяга: «Сцяг «фашысцкі»? Дзед уратаваў габрэйскую дзяўчынку з гета»

Nashaniva.com