У Гродне затрымалі Юлію Галавач

Сілавікі затрымалі жыхарку Гродна. У запісаным відэа яна гаворыць, што нібыта дасылала інфармацыю ў «экстрэмісцкія» тэлеграм-чаты, піша «Вясна».

21.03.2023 / 17:52

Па інфармацыі гродзенскіх праваабаронцаў, затрыманую завуць Юлія Галавач.

Паводле сілавікоў, на яе склалі пратакол і адправілі ў ІЧУ.

Nashaniva.com