Кампанія-уладальнік TikTok гуляе ключавую ролю ў ваенна-прамысловай сферы Кітая — справаздача

Згодна з новай справаздачай спецыяльнай парламенцкай камісіі Аўстраліі, кампанія ByteDance таксама мае ўскоснае дачыненне да распрацоўкі ядзернай зброі, выпрабаванняў гіпергукавых ракет і генацыду уйгураў у Кітаі.

23.03.2023 / 12:57

Илюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Кітайская кампанія ByteDance, якой належыць дадатак TikTok, мае ключавое значэнне для палітыкі Камуністычнай партыі Кітая ў ваенна-прамысловым і выведвальным сектарах краіны. Пра гэта 20 сакавіка напісаў часопіс National Review са спасылкай на нядаўнюю справаздачу спецыяльнай парламенцкай камісіі Аўстраліі.

Асноўнай мэтай камісіі было выяўленне фактаў умяшання кітайскіх праўладных кампаній ў выбары ў Аўстраліі. Расследаванне паказала, што кампанія ByteDance знаходзіцца пад фактычным кантролем уладаў Кітая. У якасці доказаў і аргументаў у дакуменце прыводзяцца наступныя звесткі:

«Апроч гэтага, кампанія ByteDance мае цеснае партнёрства з пяццю кітайскімі фірмамі-распрацоўшчыкамі сістэм сачэння (iFlyTek, SenceTime і інш.), якія унесены ў чорны спіс ЗША за ўдзел у масавых рэпрэсіях і генацыдзе ў адносінах да уйгураў.

Яшчэ адным важным партнёрам ByteDance з'яўляецца буйны тэхналагічны гігант Sugon, які займаецца сімуляцыйнымі выпрабаваннямі ядзернай зброі і гіпергукавых ракет», — гаворыцца ў справаздачы спецыяльнай парламенцкай камісіі Аўстраліі.

Аўтары расследавання прыходзяць да высновы, што «адсутнасць палітычнай рэакцыі можа зрабіць TikTok наступным сур'ёзным выклікам устойлівасці дэмакратычнага свету з боку аўтарытарных краін».

Сам ByteDance ужо адрэагаваў на дадзеную справаздачу, заявіўшы, што ў аўтараў расследавання адсутнічае разуменне карпаратыўнай структуры кампаніі.

«Крыніцы гэтай справаздачы спасылаюцца толькі на одну з даччыных кампаній BiteDance, якая дзейнічае выключна ў Кітаі і не мае аперацыйны кантроль над TikTok. Гэтая няправільная характарыстыка нашай кампаніі — толькі адна з многіх недакладнасцяў, якія аспрэчваюць давер да справаздачы», — заявіла прэс-сакратар ByteDance Джэніфер Бэнкс.

Нагадаем, што ЗША і ЕС, а таксама шэраг заходніх краін паступова абмяжоўваюць выкарыстанне TikTok з меркаванняў бяспекі. Напрыклад, у ЗША ў дадзены момант хочуць цалкам забараніць гэтую сацсетку нягледзячы на ​​яе масавую папулярнасць.

Сутнасць дадзенага пытання і рызыкі выкарыстання TikTok мы раней таксама падрабязна апісвалі тут.

Чытайце таксама:

Сі Цзіньпін на сустрэчы з Пуціным у Маскве можа абмеркаваць магчымыя схемы па абыходзе заходніх санкцый

«Гэта траянскі конь». Кітай можа шпіёніць з дапамогай партовых кранаў — крыніцы ў Пентагоне

ЗША абмяркоўваюць з саюзнікамі магчымыя санкцый супраць Кітая, калі ён акажа дапамогу Расіі ў вайне з Украінай

Nashaniva.com