Сі Цзіньпін запрасіў Пуціна ў Кітай

У 2023 годзе ў краіне адбудзецца Трэці Міжнародны форум у рамках «Аднаго пояса — аднаго шляху».

21.03.2023 / 12:21

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота kremlin.ru

Старшыня КНР Сі Цзіньпін запрасіў Уладзіміра Пуціна ў Кітай у 2023 годзе.

«Я ўчора запрасіў прэзідэнта Пуціна ў зручны для яго час у гэтым годзе наведаць Кітай з візітам, паколькі ў гэтым годзе ў Кітаі адбудзецца Трэці Міжнародны форум у рамках «аднаго пояса — аднаго шляху». У папярэдніх двух форумах прэзідэнт Пуцін прыняў удзел», — сказаў Сі.

Сі Цзіньпінь распавёў пра форум падчас сустрэчы з расійскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусціным, якога кітайскі лідар таксама запрасіў у госці.

Праект «Адзін пояс — адзін шлях» кіраўніцтва Кітая задумала яшчэ ў 2013 годзе для эканамічнага партнёрства з Блізкім Усходам і ў Еўропай, каб рэалізаваць два буйныя праекты — сухапутны «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і «Марскі шлях XXI стагоддзя». Цяпер праект ахоплівае 78 краін у Азіі, Афрыцы і Еўропе, з яго дапамогай Кітай мае намер захопліваць новыя рынкі і пашыраць свой уплыў.

Nashaniva.com