У АРІП з'явіўся мінімальны плацеж

З 21 сакавіка ў працы АРІП з'явіцца важная навіна. Для некаторых банкаўскіх аперацый ўводзяць мінімальны плацеж. Ён складзе 3 рублі.

21.03.2023 / 10:52

Мінімальны плацёж будзе дзейнічаць пры папаўненні банкаўскіх рахункаў, укладаў і дэпазітаў.

«Інфармуем, што з 21.03.2023 па частцы банкаўскіх паслуг (папаўненне банкаўскіх рахункаў, укладаў і дэпазітаў) дазволеная мінімальная сума плацяжу складае 3 рублі», — такое паведамленне з'явілася сёння на сайце АРІП.

Nashaniva.com