У Гомелі 14-гадовая дзяўчынка ўпала з 4-га паверха, спрабуючы зняць рэчы з вяроўкі

Здарэнне адбылося 20 сакавіка каля 8 гадзін раніцы.

21.03.2023 / 08:22

Вядома, што 14-гадовая дзяўчынка спрабавала зняць рэчы з вяроўкі на балконе, пры гэтым меры бяспекі не выконвала.

У выніку падлетак не ўтрымалася і ўпала з вышыні 4-га паверха.

Хуткую дапамогу выклікаў мінак, пацярпелую шпіталізавалі.

Nashaniva.com