Прэм'ер Японіі накіраваўся ва Украіну з нечаканым візітам

Прадстаўнікі ўрада і кіруючай партыі кажуць, што Фуміа Кісіда ўжо вылецеў з Індыі ва Украіну.

21.03.2023 / 08:11

Фота AP

Чакаецца, што прэм'ер-міністр Японіі прыбудзе ва Украіну ў аўторак для перамоваў на вышэйшым узроўні з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Раней паведамлялася, што магчымы візіт прэм'ер-міністра Фуміа Кісіда ў Кіеў сутыкаецца з праблемамі, звязанымі з бяспекай і складанасцю захавання ў таямніцы раскладу і маршруту паездкі.

Nashaniva.com