Зноў таннее паліва, і зноў на капейку

З 21 сакавіка зноў таннее паліва, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». З аўторка ўсе віды паліва скінуць з цаны па адной капейцы.

20.03.2023 / 18:28

Новыя цэны будуць такія:

Гэтае патанненне ідзе ўжо трэці тыдзень запар, пачынаючы з 7 сакавіка. Кожны раз усе віды паліва таннелі на адну капейку.

Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. На той момант гэта было ажно 18-е падаражанне з пачатку года, цана тады кожны тыдзень падымалася на 2 капейкі.

Nashaniva.com