НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расіяй да 300 тысяч сваіх ваенных

У НАТА абмяркоўваюць магчымасць дадаткова ўмацаваць сваю групоўку войск і вайсковай тэхнікі каля межаў з Расііяй, каб не дапусціць распаўсюд вайны за межы Украіны, піша Politico.

19.03.2023 / 17:42

Высокамабільная артылерыйская ракетная сістэма (HIMARS), задзейнічаная падчас вайсковых вучэнняў у аэрапорце Спілвэ ў Рызе (Латвія), 26 верасня 2022 года. Фота: Раман Каксараў / AP Photo

Размова ідзе пра 300 тысяч вайскоўцаў.

Першы эшалон, які можа складацца прыкладна з 100 тысяч салдат, гатовых да адпраўкі на працягу 10 дзён, можа быць набраны з Польшчы, Нарвегіі і краін Балтыі (Эстоніі, Латвіі і Літвы), прыводзіць Politico слова Генрыха Брауса, былога памочніка генеральнага сакратара НАТА па абароннай палітыцы і планаванні сіл. У гэты эшалон таксама могуць уваходзіць шматнацыянальныя баявыя групы, якія альянс ужо стварыў на ўсходнім флангу.

Затым другі эшалон войскаў падтрымаў бы гэтых салдат. Ён мог бы быць разгорнуты на працягу ад 10 да 30 дзён, з такіх краін, яе Германія.

Аднак, каб гэта адбылося, НАТА павінна пераканаць асобныя краіны прадаставіць розныя элементы: салдат, падрыхтоўку, палепшаную інфраструктуру і вялікую колькасць дарагой зброі, абсталявання і боепрыпасаў.

Nashaniva.com