Каля Бостанскай ратушы ўпершыню паднімуць бел-чырвона-белы сцяг

Каля Бостанскай ратушы 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, паднімуць бел-чырвона-белы сцяг. Пра гэта паведаміла мясцовая дыяспара беларусаў.

19.03.2023 / 14:06

«Упершыню ў гісторыі ў Boston City Hall адбудзецца ўзняцце нацыянальнага сцяга Беларусі ў рамках святкавання Дня Незалежнасці. Спецыяльны госць — Святлана Ціханоўская, абраны прэзідэнт Беларусі і дэмакратычны лідар», — гаворыцца ў паведамленні.

For the first time in history, #Boston City Hall will host a raising of the national flag of #Belarus as part of the Independence Day celebration. Special guest - Sviatlana Tsikhanovskaya, the president-elect of Belarus & a democratic leader. #BelarusFreedomDay #ДзеньВолі #БНР pic.twitter.com/ScZSVtojG5

— Belarusians in Boston (@belbostonorg) March 18, 2023

Ціханоўская наведае ЗША 21—28 сакавіка, дзе прыме ўдзел у мітынгу ў Вашынгтоне, прысвечаным Дню Волі.

Мэр Вашынгтона Мюрыэл Боузер афіцыйна аб'явіла 25 сакавіка 2023 года Днём волі Беларусі.

Nashaniva.com