Мэр Вашынгтона Мюрыел Боўзэр афіцыйна абвясціла 25 сакавіка 2023 году Днём Волі Беларусі

Пра ініцыятыву мэра Вашынгтона ў твітары паведаміў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.

19.03.2023 / 09:28

У заяве Мюрыела Боўзэра падкрэсліваецца, што святкаванне Дня Волі «спрыяе прасоўванню і захаванню багатай гісторыі, мовы і культуры беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калумбія, і ва ўсёй беларускай дыяспары», а веданне беларускіх традыцыяў і звычаяў «умацоўвае сацыяльную структуру нашай шырокай супольнасці, і робяць значны ўнёсак у жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі Калумбія».

The Mayor of Washington D.C. officially proclaimed March 25, 2023 as Belarus Freedom Day! Thank you, @MurielBowser!

On this day, all over the world, Belarusians and friends of Belarus will conduct rallies and actions of solidarity with the Belarusian people fighting for freedom! pic.twitter.com/R996hzZBYV

— Franak Viačorka (@franakviacorka) March 17, 2023

«Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне», — падкрэслівае Боўзэр.

Мэр Вашынгтона ўжо другі год запар абвяшчае 25 сакавіка Днём Волі Беларусі, першы раз Дзень Волі ў Вашынгтоне святкавалі ў 2022 годзе.

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 21-28 сакавіка здзейсніць візіт у ЗША і прыме ўдзел у мітынгу ў Вашынгтоне, прысвечаным Дню Волі.

Nashaniva.com