На старонках з артыкуламі з'явіліся кнопкі пераключэння Беларуская — Лацінка — Руская

Зараз вы можаце мяняць мову адным клікам.

18.03.2023 / 19:59

На старонках з артыкуламі з'явіліся кнопкі пераключэння Беларуская — Лацінка — Руская. Яны знаходзяцца ў правым верхнім кутку артыкула.

Нагадаем, што беларуская мова для «Нашай Нівы» — асноўная. На расейскую яны перакладаюцца праз нейкі час. А вось перавод на лацінку ажыццяўляецца аўтаматычным канвертарам.

Чытайце нас і пераказвайце прачытанае іншым.

Nashaniva.com