У Беларусі з'явіцца вуліца Вячаслава Кебіча

Вуліца ў гонар першага прэм'ера незалежнай Беларусі з'явіцца ў Валожыне.

18.03.2023 / 10:34

Вячаслаў Кебіч. Фота mlyn.by

У Валожыне замест вуліцы Карла Маркса з'явіцца вуліца, названая ў гонар першага прэм'ер-міністра незалежнай Беларусі. Рашэнне аб перайменаванні вуліцы Карла Маркса ў вуліцу Вячаслава Кебіча прыняў Валожынскі раённы савет дэпутатаў.

Рашэнні райсавета сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Вячаслаў Кебіч, які ўзначальваў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь у 1991-1994 гадах, нарадзіўся на Валожыншчыне. Ён памёр у снежні 2020 года.

Nashaniva.com