«Беларусьфільм» выпусціць мультфільм пра генацыд. А на крытыку адказвае: Прыходзьце і разграбайце

«Беларусьфільм» не перастае здзіўляць.

17.03.2023 / 21:13

Гендырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі. Скрыншот відэа прэс-канферэнцыі

Гендырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі распавёў, што сумесна з Генпракуратурай распрацоўваецца сцэнар, прысвечаны тэме генацыду беларускага народа. І дадаў, што «гэта актуальна не толькі для дакументалістыкі, але і для анімацыі».

Сёлета «Беларусьфільм» плануе выпусціць чатыры фільмы: «Мы адзіныя», «Ліст чакання», «Казбек» і «Навагодні экспрэс».

Уладзімір Карачэўскі абурыўся крытыкантам:

«Калі хтосьці хоча дапамагчы беларускаму кіно, прыходзьце, бярыце рыдлёўку, разграбайце разам са мной, капайце, і рабіце беларускае кіно, а не расказвайце, якім яно павінна быць».

Чытайце таксама:

На «Беларусьфільме» зробяць новую экранізацыю «Чорнага замка Альшанскага». З расійскім рэжысёрам і расійскімі акцёрамі

Пра злых палякаў і партызан. Што здымаюць на «Беларусьфільме» ў апошнія гады

На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм»

https://d16gbq1owzocfa.cloudfront.net/312110

Nashaniva.com