Напісаў «мудзіла» пад фота міліцыянта. Брэсцкага блогера асудзілі на паўтара года калоніі 

Блогер Дзмітрый Гарбуноў быў затрыманы за каментары ў інтэрнэце.

17.03.2023 / 19:24

Блогер і палітвязень Дзмітрый Гарбуноў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка мужчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марыя Аліфярук прызначыла Дзмітрыю адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма, піша «Вясна».

Як паведаміла «Брэсцкая вясна», Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у чэрвені 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар са словам «мудзіла» пад фатаздымкам лідскага міліцыянта Антона Каціла. Пра Кацілу пісалі, што ён браў удзел у затрыманні Вітольда Ашурка.

Міліцыянт запрасіў 2000 рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Таксама Дзмітрый пакінуў каментар у інтэрнэце на адрас Лукашэнкі ў жніўні 2022 года.

Чытайце:

Адзін толькі ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў

ГУБАЗіК прыйшоў да бацькі аднаго з беларускіх ваяроў ва Украіне. Мужчына заявіў візіцёрам, што згодны з сынам і, калі б мог, сам паехаў бы ваяваць

Nashaniva.com