Лукашэнка зноў сабраўся ў Маскву
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным 6 красавіка, паведамляюць «Ведомості».
17.03.2023 / 17:03
Скрыншот відэа
У гэты дзень адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паведамілі «Ведомостям» дзве крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта і дыпламатычных колаў.
Абмяркоўваць збіраюцца, імаверна, сумесную барацьбу з санкцыйным ціскам, а таксама забеспячэнне бяспекі.
Апошняя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі прайшла 19 снежня 2022 года ў Мінску. У Беларусь Пуцін прыляцеў упершыню за тры гады.
Тады яны з Лукашэнкам абмяркоўвалі сумесны выпуск новай вайсковай тэхнікі.