Сярод затрыманых у Польшчы шпіёнаў няма расіян

Завербаваныя расійскай вайсковай разведкай, яны сачылі за польскімі чыгуначнымі лініямі, якія вядуць ва Украіну, і рыхтавалі акты дыверсіі, паведамляе rp.pl.

17.03.2023 / 11:52

Як паведамлялася раней, Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала дзевяць чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі. Паводле інфармацыі rp.pl, у шпіёнскую групу Расія завербавала беларусаў і ўкраінцаў — сярод затрыманых няма расіян.

«Падазраваныя вялі разведвальныя дзеянні супраць польскай разведкі і рыхтавалі акты дыверсіі на даручэнне расійскай разведкі», — заявіў у чацвер на спецыяльнай канферэнцыі Марыюш Камінскі, кіраўнік МУС, каардынатар спецслужбаў.

Шпіёны дзейнічалі ў Падкарпацці, на маршрутах цягнікоў, якія накіроўваюцца ў бок памежных пераходаў з Украінай. Менавіта сюды з польскіх краін дастаўлялі як ваенную тэхніку, так і гуманітарную дапамогу.

— Даныя сведчаць, што гэтая група ажыццяўляла маніторынг чыгуначных маршрутаў. У яе задачы ўваходзіла распазнаванне і дакументаванне перавозак з узбраеннем, якія ажыццяўляюцца на карысць Украіны, — адзначыў Камінскі. Паводле яго слоў, «падазраваныя таксама рыхтаваліся да дыверсійных дзеянняў, накіраваных на паралізацыю паставак тэхнікі, зброі і дапамогі Украіне». Падрабязнасцяў ён не раскрыў.

Пракурор Люблінскага аддзела ў справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне, які курыруе расследаванне, выставіў затрыманым абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расеі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе — за што яму пагражае дзесяць гадоў турмы.

Шасцярых падазраваных суд ужо часова арыштаваў. Пасля завяршэння допытаў яшчэ трох чалавек следчыя таксама накіруюць хадайніцтвы аб арышце.

Паведавмляецца таксама, што шпіёнаў прыцягнулі грошы. У агенцтве ўнутранай бяспекі ёсць доказы таго, што яны былі на пастаяннай аснове ўзнагароджаныя расійскімі спецслужбамі.

Чытайце таксама:

Прапаганда спачатку іх абяляла, а пасля змяніла тон. Што вядома пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

Nashaniva.com