У Беразіне затрымалі Алега Бандарчыка

У Беразіне ўчора быў брутальна затрыманы мясцовы жыхар Алег Бандарчык. Цяпер ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, паведамляе «Вясна».

16.03.2023 / 22:49

Фота ілюстрацыйнае

Учора раніцай у дом Алега Бандарчыка ўварваліся некалькі амапаўцаў у поўным абмундзіраванні і са зброяй. Дома знаходзіўся сам затрыманы і два яго сыны.

Сілавікі патлумачылі, што нібыта ёсць інфармацыя пра тое, што Алег перадаваў камусьці звесткі аб перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі.

Сёння мужчыну прызначылі 15 сутак арышту. Пры гэтым у ІЧУ Бярэзінскага РАУС адмаўляюцца даваць ягоным сваякам інфармацыю, па якім артыкуле Бандарчык быў затрыманы і асуджаны.

Nashaniva.com