Папулярны ў Мінску сэрвіс дастаўкі прадуктаў сыходзіць на выкацыі і абяцае вярнуцца… калі-небудзь

Вядомы мінскі сэрвіс дастаўкі прадуктаў і тавараў BAZAR паведаміў у сваіх сацсетках пра сыход нібыта на вакацыі, але з намёкам.

16.03.2023 / 22:44

«Ён паляцеў, але абяцаў вярнуцца. Вернемся яшчэ лепшымі, калі-небудзь», — напісалі ўладальнікі сэрвісу.

Сэрвіс дастаўкі BAZAR пачаў сваю працу ў канцы чэрвеня 2020-га. Каманда праекта вырашыла адкрываць сваю краму ў густанаселеным квартале і дастаўляць усе прадукты кур'ерам за мінімальны час — 15 хвілін.

Першапачаткова стаўка рабілася на працу ў трох раёнах Мінска: «Мінск-Свет», Лебядзіны і Новая Баравая, але з 2021 года сэрвіс дастаўляў замовы ўжо па ўсім Мінску (у залежнасці ад раёна змяняўся час дастаўкі).

Nashaniva.com