Чысты прыбытак «Газпрама» ў 2022 годзе зменшыўся ў тры разы

Па выніках 2022 года чысты прыбытак «Газпрама» склаў 747,246 мільярда расійскіх рублёў, паведаміў «Коммерсант» са спасылкай на справаздачнасць кампаніі. Гэты паказчык зменшыўся ў параўнанні з 2021 годам больш чым у тры разы, або на 72,2%. 

16.03.2023 / 18:07

Фота: Dmitry Lovetsky, AP

У 2021 годзе чысты прыбытак кампаніі, паводле яе справаздачы, складаў 2,684 трыльёна расійскіх рублёў.

У сваю чаргу, выручка «Газпрома» ў 2022 годзе дасягнула 7,979 трыльёна рублёў, што прыкладна на 25% больш за гэты самы паказчык папярэдняга года. Тады яна складала 6,39 трыльёна рублёў, адзначае РБК.

Паводле інфармацыі «Коммерсанта», у 2022 годзе здабыча газу ў Расіі ўпала на 11,8% — да 672 мільярда кубаметраў. Гэта адбылося на фоне скарачэння паставак у Еўропу да гістарычных мінімумаў.

Чытайце таксама:

Расія пахавала газаправоды «Паўночны паток» — Reuters

Экспарт расійскага трубаправоднага газу ў Еўропу абваліўся да постсавецкага мінімуму

Чаму Еўропа не замерзла без расійскага газу. І ці доўга яна яшчэ пратрымаецца?

Nashaniva.com