Анджэй Дуда: Польшча перадасць Украіне чатыры МіГ-29 цягам пары дзён

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што ў найбліжэйшыя пару дзён Варшава перадасць Кіеву свае знішчальнікі МіГ-29. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі са сваім чэшскім калегам Пэтрам Паўлам.

16.03.2023 / 17:42

Анджэй Дуда (справа) з Пэтрам Паўлам

Чатырма першымі знішчальнікамі Польшча абмяжоўвацца не збіраецца, іншыя самалёты таксама рыхтуюцца да адпраўкі.

«Астатнія самалёты цяпер праходзяць сэрвіснае абслугоўванне, будуць падрыхтаваныя і будуць паспяхова перададзеныя», — заявіў польскі прэзідэнт.

Польшчы мае ў запасе звыш 10 МіГ-29, яны цяпер функцыянуюць у сістэме польскай супрацьпаветранай абароны. Гэта «апошнія гады іх функцыянавання», але ўсе машыны ў працоўным стане.

Раней польскія ўлады паведамлялі, што ўжо перадалі Украіне запчасткі для знішчальнікаў МіГ-29.

Чытайце таксама:

Польшча гатовая перадаць Украіне партыю МіГ-29 у найбліжэйшыя тыдні. Яе падтрымаюць іншыя краіны

Гаўбіца RCH 155 — новая нямецкая зброя, якую першай атрымае Украіна

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Nashaniva.com