Кнігу пра Алеся Бяляцкага можна купіць на Allegro

Кніга выйшла перад уганараваннем Алеся Бяляцкага нобелеўскай прэміяй.

16.03.2023 / 15:59

«Набыць кнігу можна на Allegro (з дастаўкай у цэлы шэраг краінаў Еўропы). Да ўсіх замоваў, зробленых ад сёння і да 25 сакавіка, у якасці падарунка будзе далучаная адна з налепак — з бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй або з бел-чырвона-белым і жоўта-блакітным сцягамі. Налепкі зробленыя з трывалага, устойлівага да атмасферных умоваў матэрыялу, з моцным клеем, прыдатныя для ўжывання як унутры памяшкання, так і звонку. Памер кожнай налепкі — з крэдытную картку. Наклейкі будуць далучацца ў рандомным парадку», — гаворыцца ў анонсе.

У выданні «Алесь Бяляцкі» выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся. 

У кнізе 240 старонак.

Чытайце таксама:

10 гадoў. Вынесены прысуд нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму

У апошнім слове Алесь Бяляцкі заклікаў да дыялогу дзеля нацыянальнага прымірэння

Nashaniva.com