Польскія ўлады расказалі, у чым абвінавачваюць расійскую шпіёнскую сетку, дзе таксама фігуруюць беларусы

Кіраўнік МУС Польшчы заявіў, што ўсяго былі арыштаваны 9 чалавек.

16.03.2023 / 15:40

Міністр ўнутранных спраў Польшчы Марыюш Камінскі, Фота: МУС Польшчы

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы раскрыла новыя падрабязнасці аб нядаўнім выяўленні расійскай шпіёнскай сеткі ў краіне. Інфармацыя пра гэта была апублікавана 16 сакавіка на афіцыйным сайце ведамства.

Кіраўнік польскага МУС Марыюш Камінскі заявіў, што ў усяго было затрымана 9 «замежнікаў з усходніх межаў», якія вялі выведвальную дзейнасць і рыхтавалі дыверсіі ў Польшчы.

«Затрыманыя — замежнікі з-за ўсходняй мяжы. Шэсць з іх былі змешчаныя пад варту да суда. Пракуратура прад'явіла ім абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Расіі і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. У дачыненні да яшчэ траіх, затрыманых учора, працягваюць весціся следчыя мерапрыемствы», — распавёў Камінскі.

Паводле яго слоў, галоўнай мэтай шпіёнаў быў сабатаж ваеннай дапамогі Украіне, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў у Польшы. 

Таксама па інфармацыі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі, затрыманыя за сваю дзейнасць рэгулярна атрымлівалі ўзнагароду ад расійскіх спецслужбаў.

Нагадаем, што яшчэ ўчора з'явілася інфармацыя аб ліквідацыі расійскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы. Тады паведамлялася, што дыверсанты займаліся сачэннем за чыгуначнымі пуцямі ў Падкарпацкім ваяводстве — у прыватнасці, каля аэрапорта Ясёнцзы непадалёк ад Жэшува, дзе размешчаны важны пункт паставак заходняй зброі ва Украіну.

У польскіх СМІ і ведамствах афіцыйна яшчэ не з'яўлялася інфармацыя аб асобах затрыманых, бо гэта забаронена польскімі законамі. Аднак пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы ўжо распавялі імёны трох арыштаваных беларусаў. 

Вось гэтыя імёны:

На дадзены момант афіцыйнай інфармацыі з польскага боку пра гэтых людзей няма.

Чытайце таксама:

Палякі пачалі ставіць умацаванні на мяжы з Беларуссю ФОТА

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Генпракуратура Украіны абвінаваціла расійскіх салдат у згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі і яе маці на вачах у бацькі — Reuters

Nashaniva.com