Сталі вядомыя прозвішчы беларусаў, якіх затрымалі ў Польшчы ў складзе расійскай шпіёнскай сеткі

Учора з’явілася навіна, што ў Польшчы ліквідавалі шпіёнскую сетку, якая працавала на Расію і павінна была здзяйсняць падрыхтоўку да дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы. Былі затрыманыя шэсць чалавек. Іх нацыянальнасці не называліся.

16.03.2023 / 12:53

Бацька Марыі Мядзведзевай. Скрын відэ

Ужо каля 12 гадзін ранку на праўладным рэсурсе з’явіліся імёны затрыманых і відэа з іх роднымі, якія гавораць, што тыя ні ў чым не вінныя.

Паводле праўладнага канала, у Польшчы затрымалі трох беларусаў:

Мікалая Маскаленка, 1971 г. н.

Уладзіслава Пасміцюха, 1994 г. н.;

Марыю Мядзведзеву, 2004 г. н.

Nashaniva.com