Галоўны рэдактар «Інфа-Кур'ера» і яго намеснік знаходзяцца ў слуцкім ізалятары. Газету адмаўляюцца браць у кіёскі

Як стала вядома «Беларускай асацыяцыі журналістаў», пасля ўчарашняга ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур'ер» галоўны рэдактар і уладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі накіраваны ў мясцовы ІЧУ.

16.03.2023 / 12:02

БАЖ даведалася, што сілавікі ўчора падчас вобшуку забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку.

Наклад газеты, які паспеў ўчора выйсці, ужо адмаўляюцца прымаць крамы Белсаюздруку.

Учора таксама прайшоў ператрус у доме рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы. 

Nashaniva.com