На Філіпінах збіраюць чалавечыя валасы, адзенне і бутэлькі. Здагадайцеся, навошта

У канцы лютага танкер з палівам затануў у некалькіх сотнях кіламетраў ад аднаго з астравоў Філіпінаў і 800 тысяч літраў нафты трапілі ў мора. Гэта наносіць шкоду як людзям, так і прыродзе, і эканоміцы. Для барацьбы з гэтай экалагічнай катастрофай жыхары Філіпін збіраюць валасы, адзенне і бутэлькі.

15.03.2023 / 22:02

Усе гэтыя рэчы можна выкарыстоўваць як імправізаваныя бар’еры для стрымлівання распаўсюджвання нафты: валасы і адзенне ўпакоўваюць і шчыльна звязваюць, а бутэлькі павінны ўтрымліваць такі «бар’ер» на вадзе і не даваць патануць.

Навукоўцы ўжо даўно даказалі, што валасы, поўсць хатніх жывел і фліс здольныя ачышчаць нафтавыя выкіды. Яны робяць гэта лепш за цэлюлозу і бавоўну.

Nashaniva.com