Былога ўладальніка «Мотавела» вызвалілі ўмоўна-датэрмінова — «Белсат»

Былога ўладальніка завода «Мотавела» Аляксандра Мураўёва вызвалілі ўмоўна-датэрмінова, па сутнасці ён «разлічыўся з беларускім «правасуддзем». Пра гэта тэлеканалу «Белсат» паведаміла «незалежная дасведчаная крыніца».

15.03.2023 / 21:48

Аляксандр Мураўёў на судзе

Учора выданне Office Life паведаміла, што экс-уладальнік «Мотавела» і шклозавода «Ялізава» бізнэсмен Аляксандр Мураўеў быў вызвалены недзе ў снежні-студзені і практычна адразу пакінуў краіну. Як мяркуецца, цяпер ён жыве ў Дубаі (ААЭ).

У студзені 2017 года бізнэсмена асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за махлярства, крадзяжы, нявыплату падаткаў і іншыя злачынствы. Гэты тэрмін застаўся і пасля другога суда: у траўні 2018 года бізнэсмена судзілі за нявыплату падаткаў у асабліва значным памеры.

На пачатку года з'яўлялася інфармацыя, што Мураўёў неўзабаве апынецца на волі, бо яму змянілі меру ўтрымання — з калоніі на «хімію».

Чытайце таксама:

Экс-уладальнік «Мотавела» Мураўёў выйшаў на волю і выехаў у Дубай — Office Life

Бізнэсмен Аляксандр Мураўёў пераведзены з калоніі на «хімію» і, імаверна, неўзабаве выйдзе на волю

Nashaniva.com