У Рэчыцы дзяцей запужваюць кувалдай «Вагнера»

Рэжымныя прапагандысты хваляцца, што ў Рэчыцкім ваенна-патрыятычным цэнтры спецыяльнай падрыхтоўкі «Скіф» з'явіўся незвычайны экспанат. 

15.03.2023 / 19:26

Кіраўнік гэтага прарасійскага цэнтра Уладзімір Габраў выставіў у сваёй сацсетцы відэа, з якога вынікае, што адным з экспанатаў у іхнім музеі стала кувалда з лагатыпам ПВК «Вагнера». Як вядома, такім інструментам удзельнікі гэтай злачыннай групоўкі караюць смерцю «здраднікаў» у сваіх колах.

На рукаятцы кувалды распісаўся ад імя заснавальнікаў ПВК «Вагнера» адзін з лідараў прарасійскіх сепаратыстаў на ўкраінскім Данбасе Ігар Безлер. 

Nashaniva.com